Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнік менскай крамы адабраў пісталет у нападніка. ВІДЭА

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота.

Сьледчыя Першамайскага раённага аддзелу Менску завяршылі расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць 54-гадовага мужчыны, які 13 чэрвеня спрабаваў абрабаваць краму на праспэкце Незалежнасьці.

Мужчына хацеў учыніць «дробны крадзеж тавараў», але калі гэта пабачылі працаўнікі крамы, ён дастаў пісталет і пачаў пагражаць, «перасмыкнуў затвор зброі і накіраваў яе ў бок пакупнікоў і прадаўцоў».

Адзін з працаўнікоў крамы заўважыў, што пісталет пнэўматычны — і наважыўся адабраць зброю.​

Error rendering VK.

Нападнік, якому цяпер пагражае да пяці год турмы за «пагрозу гвалтам службовай асобе» (ч.1 арт. 366 КК РБ), раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці. Напад ён учыніў у стане алькагольнага ап’яненьня. Справа накіраваная пракурору для перадачы ў суд.

У верасьні 2016 году ў Менску адбылася падобная няўдалая спроба рабаваньня. Мужчына зь пісталетам патрабаваў у супрацоўніцы лямбарда аддаць грошы, ды тая настолькі зьдзівілася, што спытала: «Мужчына, вы што, здурнелі?». Пасьля яна адмовілася аддаваць грошы, заявіла: «Забівайце, давайце». У нейкі момант яна паспрабавала выхапіць пісталет, зачыніла перад нападнікам вакенца — той вырашыў уцячы.

Пнэўматычная зброя значна менш небясьпечная за агнястрэльную, але і пнэўматыкай можна нанесьці цяжкія цялесныя пашкоджаньні, якія нават могуць стаць прычынай сьмерці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG