Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі Пуцін упершыню вывез за мяжу браніраваны лімузін расейскай распрацоўкі. ФАТАФАКТ


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выкарыстаў для падарожжа з аэрапорту да месца сустрэчы з Дональдам Трампам новы лімузін Kortezh, нядаўна распрацаваны ў Расеі. Гэта першае зьяўленьне Kortezh за мяжой.

Першы раз Пуцін выкарыстаў лімузін Kortezh падчас сваёй інаўгурацыі ў траўні сёлета, але да гэтага часу ніколі не паказваў яго за мяжой.

Пуцін прызямліўся ў Хэльсынкі з адставаньнем ад графіку на 30 хвілін.

Паводле Assotiated Press, выкарыстаньне Kortezh можа быць дэманстрацыяй расейскага гонару ў процівагу амэрыканскаму прэзыдэнцкаму лімузіну, вядомаму пад назвай «The Beast».

Картэж Пуціна уключаў у сябе некалькі машын тыпу Kortezh, якія належаць да новай аўтамабільнай лінейкі Aurus.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG