Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прыляцеў у Фінляндыю напярэдадні саміту з Пуціным


Перад сустрэчай з расейскім прэзыдэнтам Дональд Трамп наведаў свой гольф-клюб у Шатляндыі, 14 ліпеня 2018
Перад сустрэчай з расейскім прэзыдэнтам Дональд Трамп наведаў свой гольф-клюб у Шатляндыі, 14 ліпеня 2018

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю ўвечары прыляцеў у Фінляндыю для сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, якая адбудзецца заўтра.

Самалёт амэрыканскага прэзыдэнта прыляцеў у Хэльсынкі з Шатляндыі, дзе Трамп правёў два дні на тэрыторыі свайго гольф-клюбу Trump Turnberry.

Перад ад’ездам Дональд Трамп сказаў у інтэрвію тэлекампаніі CBS, што няшмат чакае ад сустрэчы з Пуціным.

Саміт Расея — ЗША заплянаваны на 16 ліпеня. Напярэдадні сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі ў Хэльсынкі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў перакананасьць, што Дональд Трамп будзе прытрымлівацца ў пытаньні Крыму пазыцыі аб непрызнаньні анэксіі Расеяй украінскага паўвострава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG