Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве адмянілі паказ фільму Лазьніцы «Данбас». Па «тэхнічных прычынах»


Кадр з фільму Сяргея Лазьніцы «Данбас»
Кадр з фільму Сяргея Лазьніцы «Данбас»

У Маскве ўвечары ў суботу адмянілі паказ фільму Сяргея Лазьніцы «Данбас» пра вайну на ўсходзе Украіны. Паказ павінен быў адбыцца ў летнім кінатэатры Garage Screen. На сайце музэю сучаснага мастацтва «Гараж», аднак, у суботу зьявілася паведамленьне, што паказы ў летнім кінатэатры 14 і 15 ліпеня не адбудуцца «па тэхнічных прычынах». Новыя даты і час паказаў паабяцалі назваць дадаткова.

Паводле расейскага тэлеканалу RenTV, міністэрства культуры папярэдзіла музэй «Гараж», што фільм «Данбас» ня мае пракатнага пасьведчаньня ў Расеі, і за яго паказ могуць накласьці штраф. Гэтае паведамленьне ў музэі пакуль не пракамэнтавалі.

Летась на фэстывалі «АРТДОКФЕСТ» у Маскве актывісты-прыхільнікі так званай «Наваросіі» сарвалі паказ фільму «Палёт кулі», прысьвечанага вайне на Данбасе. Ад паказу яшчэ аднаго фільма падобнай тэматыкі фэстываль вымушаны быў адмовіцца.

«Данбас» Лазьніцы — мастацкі фільм пра жыцьцё ў так званых «ДНР» і «ЛНР». На Канскім кінафэстывалі ў конкурсе «Асаблівы погляд» ён сёлета атрымаў прыз за рэжысуру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG