Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы ставяцца пазытыўна да Беларусі больш за любую іншую краіну, — сацыёлягі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле дасьледаваньня грамадзка-палітычных настрояў, якое правялі сацыёлягі Rating Group Ukraine, 74% апытаных пазытыўна ставяцца да Беларусі.

Гэта самы высокі паказьнік у апытаньні. Да Беларусі, як і да Расеі і СНД, больш пазытыўна ставяцца на поўдні і ўсходзе краіны, тады як на захадзе і ў цэнтры лепей ставяцца да заходніх краінаў.

Па 68% украінцаў, якіх апыталі, пазытыўна ставяцца да Эўразьвязу і Канады. Да ЗША пазытыўна ставяцца 58%, а 27% нэгатыўна, да Расеі – 35% пазытыўна і 52% нэгатыўна. Роўна 50% падтрымліваюць далучэньне да Эўразьвязу, 28% супраць. 42% таксама падтрымліваюць інтэграцыю ў NATO, 35% не падтрымліваюць. Толькі 11% падтрымліваюць далучэньне да Мытнага саюзу.

У апытаньні закраналіся і ўнутрыпалітычныя тэмы. Так, 17,1% расказалі, што ўжо вызначыліся, што будуць галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах за Юлію Цімашэнку, а дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнку гатовыя падтрымаць на выбарах толькі 7,8% (амаль палова кажа, што не прагаласуе за яго ні ў якім выпадку).

Пры гэтым толькі 13% лічаць, што Ўкраіна рухаецца ў няправільным кірунку, а амаль тры чвэрці мяркуюць, што ў правільным. Галоўнымі праблемамі краіны называюць карупцыю і баявыя дзеяньні на Данбасе, найважнейшымі асабістымі – нізкія заробкі і пэнсіі, а таксама высокія тарыфы.

19% лічаць, што расейская мова павінна быць другой дзяржаўнай разам з украінскай, яшчэ 17% мяркуюць, што яна мусіць мець афіцыйны статус у асобных рэгіёнах. 61% лічыць, што ўкраінская павінна заставацца адзінай дзяржаўнай.

У апытаньні ўзялі ўдзел 3200 рэспандэнтаў, што дае статыстычную хібнасьць у 1,7%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG