Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці пасадзілі на 8 гадоў за зьбіваньне сына-немаўляці


© Shutterstock

Суд Быхаўскага раёну прысудзіў 23-гадовай Вользе Гаўрыкавай 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму за зьбіваньне ейнага 3-месячнага сына Стаса, піша Tut.by.

Паводле матэрыялаў справы, цягам трох дзён жанчына біла дзіця па галаве, грудзях, руках. Абвінавачаная цалкам прызнала віну, але адмовілася даваць паказаньні.

Яна пачала злоўжываць алькаголем пасьля нараджэньня другога дзіцяці (першай дачцэ 3 гады). Цягам трох дзён у сакавіку яна са сваёй маці ўжывала розныя напоі, а маленькага сына біла, калі той капрызіў. Ды ад удараў дзіця пачынала крычаць толькі гучней.

9 сакавіка маці ўдарам зламала сыну плячо, не зьвярнулася па мэдычную дапамогу. Пашкоджаньне выявілі 13 сакавіка на плянавым УГД, лекары выклікалі міліцыю.

Сужыхар маці зьбіраецца аформіць апякунства над дзецьмі, але пакуль іх забралі зь сям’і. У выніку праверкі таксама прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці работнікаў Лудчыцкага дзіцячага садка-школы і Быхаўскага сацыяльна-пэдагагічнага цэнтру.

Паводле статыстыкі, якую прыводзіла Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ў пачатку году, кожнае другое беларускае дзіця цярпіць ад фізычнага гвалту, палова дзяцей узростам ад 5 да 9 гадоў былі ахвярамі псыхалягічнага ціску, штогод у міліцыі атрымліваюць каля 150 тысяч званкоў пра хатні гвалт, але з прычыны недапрацаваных законаў каля 100 тысяч выпадкаў не сканчаюцца пакараньнем вінаватага.

МУС абяцае распрацаваць асобны закон супраць гвалту ў сям’і — яго могуць прыняць ужо налета.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG