Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу блогера, які «адзеў» дырэктарку школы ў нацысцкую уніформу, адправілі на дапрацоўку


Арцём Шапараў
Арцём Шапараў

12 ліпеня мясцовага блогера Арцёма Шапарава пачалі судзіць за прапаганду і распаўсюд нацысцкай сымболікі. На пачатку працэсу ён заявіў, што было парушана яго права на ўдзел у правядзеньні экспэртызы. І суд Чыгуначнага раёну Гомля накіраваў адміністрацыйны пратакол на дапрацоўку.

У траўні Шапараў зрабіў ролік на Youtube пра гісторыю маці чатырох дзяцей Антаніны Шайнюк. Яе сям’ю дырэктарка школы № 3 Ніна Старажэнка пагражала паставіць на ўлік як сацыяльна ненадзейную. Ёй не спадабалася, што несвоечасова аплачваюцца камунальныя паслугі, дзяцей часьцяком даглядае бабуля, у кватэры беспарадак, абадраныя шпалеры і кепска пахне ад хворага сабакі, якога, як настойвала Ніна Старажэнка, трэба ўсыпіць.

Антаніна Шайнюк зь дзецьмі
Антаніна Шайнюк зь дзецьмі

Для застаўкі роліка блогер зрабіў каляж: «адзеў» дырэктарку школы ў чорную ўніформу з партупэяй, падобную да нацысцкай. Ніна Старажэнка палічыла сябе абражанай і напісала заяву ў Сьледчы камітэт. Міліцыя, аднак, ня ўгледзела ў каляжы гэтага правапарушэньня. Тады Старажэнка падала другую заяву — за прапаганду і распаўсюд нацысцкай сымболікі альбо атрыбутыкі.

«У мяне не было намераў кагосьці абразіць, непажаданыя сымбалі ў застаўцы зафарбаваныя. Як аўтар я меўся паказаць праз аватарку сутнасьць таго, што вакол нас адбываецца», — сказаў Свабодзе Арцём Шапараў. Ён гатовы выдаліць ролік, калі дырэктарка выбачыцца перад шматдзетнай маці.

Падтрымаць блогера ў суд прыйшлі чатыры дзясяткі гамельчукоў, у тым ліку і шматдзетная маці Антаніна Шайнюк. Яна сказала Свабодзе, што ня мае намеру забіраць сваіх дачок з 3-й школы.

«Мне тэлефанавалі завуч пачатковых клясаў і настаўніца, запэўнілі, што не дадуць маіх школьніц у крыўду», — сказала Шайнюк.

Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч перадала сям’і Шайнюк 2 тысячы рублёў, а гамельчукі сабралі грошы на апэрацыю хворай аўчаркі.

Дырэктарка школы Ніна Старажэнка адмаўляецца ад камэнтароў.

Гомельскі блогер «адзеў» дырэктарку школы ў нацысцкую ўніформу, баронячы шматдзетную маці

10 добрых справаў Сьвятланы Алексіевіч

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG