Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніку дырэктара мясакамбінату на Гомельшчыне далі 4 гады турмы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чатыры гады ў турме правядзе намесьнік генэральнага дырэктара ў камэрцыйных пытаньнях ААТ «Жлобінскі мясакамбінат» за 250 рублёў хабару. Судовы працэс праходзіў у судзе Буда-Кашалёўскага раёну, піша сайт «Гомельскай праўды».

Імя асуджанага не называецца. Вядома, што гэта 36-гадовы жыхар Жлобіну, паведаміла прадстаўніца пракуратуры Гомельскай вобласьці Ларыса Кучынская. Сваю віну ён не прызнаў.

Паводле крымінальнай справы, хабар намесьнік кіраўніка заводу атрымоўваў двойчы — улетку і ўвосень 2017 году.

За 2017 год у Беларусі асудзілі за карупцыю 780 чыноўнікаў

Улетку ён атрымаў 100 рублёў ад кіраўніка менскага сельгаспрадпрыемства за даверанасьць на адгрузку прадукцыі.

У верасьні летась асуджаны атрымаў 150 рублёў ад прадстаўніка менскага прадпрыемства за даверанасьць на адгрузку катлетнага мяса. Пасьля атрыманьня хабару топ-мэнэджэра мясакамбінату затрымалі супрацоўнікі КДБ.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG