Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анархіста Дзядка затрымалі за «дэманстраваньне нацысцкай сымболікі»


Мікалай Дзядок, архіўнае фота

Беларускі актывіст анархісцкага руху, былы палітвязень Мікалай Дзядок, затрыманы, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле папярэдніх зьвестак, Мікалая Дзядка судзяць у судзе Фрунзэнскага раёну Менску за «прапаганду, публічнае дэманстраваньне, выраб або распаўюд нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі».​

Калі гэта так, яму пагражае штраф да 10 базавых велічыняў (245 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

У Беларусі за «прапаганду нацысцкай сымболікі» могуць судзіць і тады, калі чалавек ня мае на ўвазе праслаўленьне нацызму. Напрыклад, судзілі блогера, які «адзеў» дырэктарку школы ў нацысцкую ўніформу, баронячы шматдзетную маці. Пратакол міліцыя накіравала ў суд Савецкага раёну. Аднак той вярнуў пратакол на дапрацоўку, бо нацысцкая сымболіка ў фотакаляжы была затушаваная.

Такой сымболікай лічацца сьцяг, гімн, эмблема, вымпел, гальштук, нагрудны і апазнавальны знак Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны або іх копіі. Але іх дэманстраваньне ня лічыцца парушэньнем пры дзейнасьці «ў галінах тэатральнага, музычнага, цыркавога і выяўленчага мастацтва, бібліятэчнай справы, кінэматаграфіі, музэйнай справы, арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, выдавецкай справы, адукацыйнай дзейнасьці, СМІ».

У Расеі па падобным артыкуле могуць судзіць нават за пост зь гістарычным фота з савецкага параду перамогі, дзе бачныя свастыкі.

Чаму ў Беларусі ўзмацнілі адказнасьць за выкарыстаньне нацысцкай сымболікі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG