Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэклярацыя NATO: «асуджаем анэксію Крыму, якую мы ніколі не прызнаем»


Агрэсіўныя дзеяньні Расеі падрываюць бясьпеку ў эўраатлянтычным рэгіёне і ўяўляюць сабой «выклік» саюзу NATO. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэклярацыі лідэраў 29 краін Паўночнаатлянтычнага альянсу, прынятай на саміце NATO ў Брусэлі 11 ліпеня.

  • «Мы рашуча асуджаем расейскую незаконную анэксію Крыму, якую мы ніколі не прызнаем», — сказана ў дэклярацыі.

Саюзьнікі па NATO таксама адзначылі, што сытуацыя ў рэгіёне становіцца менш прадказальнай і стабільнай у выніку расейскай анэксіі Крыму і дзеяньняў па дэстабілізацыі Ўсходу Ўкраіны, а таксама разьмяшчэньня расейскіх войскаў ля межаў краінаў альянсу.

У NATO таксама заклікалі Расею вывесьці войскі c тэрыторыі Грузіі, Малдовы і Ўкраіны, спыніць падтрымку сэпаратыстаў на Данбасе і ў поўным аб’ёме выканаць Менскія пагадненьня.

  • У дакумэнце таксама сказана, што ў NATO згодныя з высновамі Брытаніі, што за атручваньнямі ў Солсбэры, па ўсёй верагоднасьці, стаіць Расея.

Пры гэтым саюзьнікі адзначылі, што гатовыя да дыялёгу з Масквой і паляпшэньню адносін, калі Расея зьменіць паводзіны.

  • Прадстаўнікі NATO накіравалі афіцыйнае запрашэньне Македоніі пачаць перамовы аб уступленьні ў альянс.

Аднак, як падкрэсьліў генэральны сакратар Енс Столтэнбэрг, Македонія зможа стаць членам саюза толькі выпадку, калі яна афіцыйна ўхваліць зьмену назвы на «Паўночную Македонію» — паводле дамоўленасьці з Грэцыяй.

У дэклярацыі таксама гаворыцца аб імкненьні ўсіх краін NATO павысіць выдаткі на абарону.

  • «Мы імкнёмся да паляпшэньня балянсу выдаткаў і абавязкаў чальцоў альянсу».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова абвінавачваў саюзьнікаў у недастатковых выдатках на абарону.


Трамп прапануе краінам NATO новы арыентыр абарончых выдаткаў — 4% ад ВУП

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG