Пра гэта прэзыдэнт ЗША сказаў саюзьнікам па NATO на саміце альянсу (цяпер такім арыентырам зьяўляецца 2% ВУП).
Reuters паведамляе пра заяву амэрыканскага лідэра са спасылкай на прэзыдэнта Баўгарыі Румэна Радзева. Неназваны прадстаўнік адміністрацыі ЗША пацьвердзіў агенцтву гэтую інфармацыю, але патлумачыў, што гэта не было афіцыйнай прапановай.
Сёлета толькі 8 краінаў з 29 чальцоў альянсу дасягнуць ці пераўзыйдуць норму ў 2% ад ВУП на абарончыя выдаткі. У Нямеччыне гэтая доля складае 1.24%, у ЗША — 4.2%. Такім чынам Трамп заклікаў астатнія краіны альянсу арыентавацца на амэрыканскі нарматыў абарончых выдаткаў.
У выніковым дакумэнце саміту альянсу гаворыцца: «Мы імкнёмся да паляпшэньня балянсу выдаткаў і абавязкаў чальцоў альянсу»
Reuters называе гэтыя словы намёкам на крытыку з боку прэзыдэнта ЗША, што партнэры па альянсе выдаткоўваюць занадта мала на абарону.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com