Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад любові да нянавісьці — адзін гол


—​ Я вас ненавіджу, ненавіджу, ненавіджу!

Нават сёньня ў ананімных камэнтарах пад артыкуламі такія прызнаньні атрымліваеш ня кожны дзень. А гэта было яшчэ да Марка Цукербэрга, да ананімнай вайны ўсіх з усімі — гэта быў допіс у электроннай пошце, на маё імя, са зваротным адрасам і падпісаны. Я ня ведаў аўтара і ніколі ня быў у ягонай краіне. Незнаёмы мне чалавек са Швэцыі, абураны да глыбіні душы пройгрышам сваёй зборнай па хакеі на алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці, недзе знайшоў мой адрас, можа, пад якой публікацыяй, і выплюхнуў сваю крыўду ў адрас Беларусі.

—​ І я вас ненавіджу, — стрымана напісаў я ў адказ. І патлумачыў: як вы, дэмакратычная краіна, дзе паважаюць правы чалавека, пасьмелі прайграць камандзе, якой, як любімай цацкай, апякуецца дыктатар у маёй краіне, будуе лядовыя палацы і ў каньках толькі што паслоў не прымае.

—​ Я вас люблю, люблю, люблю! — напісаў мне швэдзкі заўзятар. — Я пацікавіўся вашай краінай, тым, што у вас адбываецца — сапраўды, як гэта нашы пасьмелі прайграць вашым!

—​ І я вас люблю, — стрымана напісаў я ў адказ.

Успомнілася падчас цяперашняга футбольнага ачмурэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG