Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Турэччыны Эрдаган прызначыў свайго зяця міністрам фінансаў


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Рэджэп Эрдаган аб’явіў склад новага ўраду Турэччыны. Пасаду міністра фінансаў у ім заняў зяць прэзыдэнта.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган у дзень сваёй інаўгурацыі, 9 ліпеня, абвясьціў прызначэньні ў Кабінэт міністраў, у прыватнасьці прызначыўшы міністрам фінансаў свайго зяця Берата Албайрака, паведамляе AFP. Раней Албайрак узначальваў Міністэрства энэргетыкі і прыродных рэсурсаў.

Усяго ў новы ўрад увайшлі 16 міністраў — на 10 менш, чым у папярэднім складзе.

Кіраўніком МЗС застанецца Мэўлют Чавушаглу. Першым віцэ-прэзыдэнтам прызначаны Фуат Актай, былы дарадца экс-прэм’ера Біналі Йылдырыма, міністрам абароны — былы начальнік Генштабу Турэччыны Хулюсі Акар.

У адпаведнасьці са зьменамі ў канстытуцыю Турэччыны, у краіне скасаваны пост прэм’ер-міністра, а ўрад цяпер будзе ўзначальваць прэзыдэнт.

Эрдаган прыйшоў да ўлады ў Турэччыне ў 2002 годзе, калі заняў пасаду прэм’ер-міністра. У 2014 і 2018 гадах ён выйграў прэзыдэнцкія выбары. 24 чэрвеня 2018 году на датэрміновых выбарах прэзыдэнта Эрдаган, паводле афіцыйных зьвестак, набраў 52,5% галасоў.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Эрдаган аб’явіў, што на пасадзе прэзыдэнта мае намер праводзіць больш жорсткую палітыку кантролю за дзеяньнямі турэцкага Цэнтрабанку. Гэта выклікала занепакоенасьць сярод інвэстараў, паколькі яны ўсумніліся ў незалежнасьці рэгулятара. У цяперашні момант інфляцыя ў Турэччыне знаходзіцца на самым высокім узроўні за апошнія 14 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG