Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала абаронцу Курапатаў Натальлю Гарачку


Пратэст у Курапатах, ілюстрацыйнае фота
Пратэст у Курапатах, ілюстрацыйнае фота

1 ліпеня каля ўваходу ў забаўляльны комплекс з рэстаранам «Паедзем паядзім» міліцыя затрымала актывістку Натальлю Гарачку.

Як паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў, Гарачка знаходзілася ў Курапатах каля 15 хвілінаў, пасьля чаго прыехаў мікрааўтобус, зь якога выйшлі тры чалавекі, паказалі пасьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі, прапанавалі актывістцы праехаць зь імі.

Верагодна, Гарачку чакае суд па абвінавачаньні ў адміністрацыйным правапарушэньні, аднак, калі ён пройдзе ў сувязі з выхаднымі днямі, пакуль невядома.

Напярэдадні былі затрыманыя і арыштаваныя на 10 сутак сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і Вольга Мікалайчык.

Севярынец, Мікалайчык і Гарачка зьяўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць працы забаўляльнага комплексу ў Курапатах.

Акцыі супраць працы гэтай установы праходзяць з 31 траўня. У дачыненьні да многіх актывістаў складаліся пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

1 ліпеня каля рэстарана нясуць вахту сем чалавек.

Абаронцы Курапатаў зьбіраюцца трымаць варту каля рэстарацыі «Поедем поедим» да канца ліпеня

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG