Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны ў Расеі ўкраінец Клых адпраўлены ў вар’ятню


Станіслаў Клых
Станіслаў Клых

Грамадзянін Украіны Станіслаў Клых, асуджаны ў Расеі на 20 гадоў паводле абвінавачваньня ва ўдзеле ў ваенных дзеяньнях супраць расейскіх фэдэральных сіл падчас вайны ў Чачні, адпраўлены з калёніі ў псыхіятрычны шпіталь. Пра гэта паведамліла ўпаўнаважаная ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава тэлеканалу «Прямой».

Паводле маці асуджанага Тамары Клых, падчас апошняй сустрэчы зь яе сынам адвакат заўважыў пагаршэньне яго здароўя. 28 чэрвеня Клых павінна была стэлефанавацца са сваім сынам, аднак размовы не адбылося. Супрацоўнікі калёніі заявілі, што асуджанага ў папраўчай установе няма.

Клых быў затрыманы на тэрыторыі Расеі ў 2014 годзе паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў чачэнскай вайне зімой 1994-1995 гадоў, а таксама ў забойстве расейскіх салдат. У траўні 2016 году яму прысудзілі 20 гадоў пазбаўленьня волі. Сам Клых віну адмаўляе, а яго родныя і сябры настойваюць, што асуджаны ніколі ня быў у Чачні. Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Станіслава Клыха палітвязьнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG