Сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна адбудзецца 16 ліпеня ў Хэльсынкі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прэс-службу Крамля.
У Крамлі заявілі, што два лідэры абмяркуюць бягучы стан і пэрспэктывы адносін ЗША і Расеі, а таксама міжнародныя праблемы.
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін сустракаліся двойчы ў межах шматбаковых міжнародных самітаў і прынамсі восем разоў гутарылі па тэлефоне. Аднак, асобнай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША не было з часу анэксіі Крыму ў 2014 годзе.