Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп расказаў, дзе мае адбыцца сустрэча з Пуціным


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоная сустрэча з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным хутчэй за ўсё адбудзецца ў Хэльсынкі пасьля саміту NATO, заплянаванага на 11-12 ліпеня. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле Трампа, на перамовах з Пуціным, акрамя іншага, будуць абмяркоўвацца сытуацыі ў Сырыі і ва Украіне.

Афіцыйна пра дату і месца правядзеньня перамоваў Трампа і Пуціна будзе абвешчана ў чацьвер, 28 чэрвеня.

Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін сустракаліся двойчы ў межах шматбаковых міжнародных самітаў і прынамсі восем разоў гутарылі па тэлефоне. Аднак, асобнай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША не было з часу анэксіі Крыму ў 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG