Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Здрадніцы Радзімы»: расейскіх жанчын бэсьцяць за сэкс з замежнікамі


Расейская порнаакторка Натальля Нямчынава пазуе на фоне сьцяга Аргентыны
Расейская порнаакторка Натальля Нямчынава пазуе на фоне сьцяга Аргентыны

Карнавальнай атмасфэры, якую стваралі на вуліцах расейскіх гарадоў замежныя заўзятары, радаваліся многія. Нямала аказалася і тых, хто завёў зь імі знаёмствы — хтосьці вэрбальнае, а хтосьці і максымальна блізкае, часам не без надзеі на квіток у іншае жыцьцё.

Агляд водгукаў у сацыяльных сетках Алі Панамаровай.

Алена Алёхіна

Два мільёны заўзятараў гуляюць па Маскве. У перапынках паміж матчамі яны пʼюць піва з рускімі бляндынкамі. Бачу ў іх вачах надзею на лепшую будучыню. Магчыма яна ўжо ўявіла, як пераедзе зь ім у ягоную краіну і створыць сямʼю.

Эх. Яны ж проста футбольныя заўзятары.

Пішуць ужо многія блогеры, што пасьля чэмпіянату пачнуцца чэргі ў вэнэрычных дыспансэрах. Адна вядомая блогерка нават напісала, што цяпер дзяўчаты нагуляюцца з заўзятарамі і вярнуся да сваіх мужчын. Панясецца зараза ў маштабах краіны.

Як думаеце, 2 мільёны заўзятараў будуць карыстацца прэзэрватывамі?

Аб небясьпецы інтэрнацыянальных знаёмстваў расеек папярэджвалі яшчэ да пачатку чэмпіянату, што выклікала ў Сеціве паток іранічных і крытычных камэнтароў:

Натальля Рэзьнік

Заклікаючы расейскіх дзяўчат не ўступаць у інтымныя адносіны з замежнымі заўзятарамі, старшыня камітэту Дзярждумы па пытаньнях сямʼі Тамара Плятнёва сказала ў прыватнасьці:

«Гэтыя дзеткі потым пакутуюць і пакутавалі, яшчэ з часоў савецкай улады. Добра калі яшчэ адной расы, а калі іншай расы, то зусім. Мы сваіх дзяцей павінныя нараджаць. Я не нацыяналістка, але тым не менш».

У мяне ў школе вучыўся хлопчык-мулат. Бацькі ў яго не было. Яго дражнілі не толькі дзеці, але нават тэхнічка, памятаецца, у моманты лютасьці называла «чарнамазым адродзьдзем». І я не тое, каб ненавідзела Тамару Плятнёву, але мне б вельмі хацелася, каб яе бацькі ніколі не ўступалі ў інтымныя адносіны.

Алена Рыкаўцава

Немагчыма не заразіцца гэтай футбольнай ліхаманкай! — крычыць з вуліц Масквы карэспандэнт Першага каналу Дарʼя Дружына, акружаная экзатычнымі замежнымі заўзятарамі

Дарʼя! Паасьцярожней з гэтай заразай!! Не забывайце пра запаветы дэпутаткі Плятнёвай!!

Уладзімір Гендлін

Цікава, чаму не папярэджваюць мужчын ад інтымных сувязях з замежнымі заўзятаркамі? Бо мужчына можа захварэць. І сам стане заўзятарам. Замежнага клюбу. Ды яшчэ міжрасавага. Нэгрыцянскага, кітайскага, папуаскага, бразыльскага, аргентынскага. Заўзятар-адзіночка...

Аднак афіцыйны Крэмль Тамару Плятнёву не падтрымаў: Дзьмітры Пяскоў заявіў, што расейскія жанчыны маюць права сам вызначаць фармат зносінаў з заўзятарамі.

Іван Давыдаў

Крэмль не супраць сэксу расеек з замежнымі заўзятарамі, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Расейкі між тым не сталі чакаць дазволу Крамля. Папрокаў у разбэшчанасьці было не пазьбегнуць.

Мінгалюша

Фу, брыдка глядзець на тое, як самарскія дзяўчаты ціскаюцца зь ледзь знаёмым замежнымі заўзятарамі

Слава Роўнэр

У нас у Сакольніках каля мэтро зараз проста сьвята лацінаамэрыканскае і з дамешкам Афрыкі. І ніводная наша беласкурая сьветлавалосая дзяўчына ня можа там літаральна кроку прайсьці безь вялізнай да сябе цікавасьці. Кожная, ну літаральна кожная, у тым ліку тыя, якія паводлое зьнешніх дадзеных ну наогул бяз шанцаў, і яны нават атрымалі па 2-3 загарэлых прынцы. Якія, стоячы каля ўваходу ў мэтро, упарта спрабуюць жэстамі папрасіць паказаць ім дарогу ў мэтро. Ня, можа, гэта, вядома, і армяне, пераапранутыя аргентынцамі. Але гэта ўсё роўна! Нашыя бялявыя прыгажуні і ня-надта-прыгажуні паказваюць дарогу ўсім. І амаль усе сыходзяць разам з тэмпэрамэнтнымі заўзятарамі, напэўна, паказваць дарогу на стадыён.

У якасьці «меры ў адказ» незадаволеныя мужчыны стварылі Вконтакте супольнасьць Buceta Rosa (гэтыя словы — «ружовая кіска» — скандавала расейская дзяўчына пад дыктоўку бразыльскіх фанатаў у скандальным відэа). У групе публікуюцца фота і відэа дзяўчат, якія фліртуюць з замежнікамі, у суправаджэньні асуджальных камэнтароў.

Buceta Rosa

Пасьля чэмпіянату сьвету стаўленьне мужчынскага полу ў РФ да жаночага зьменіцца назаўжды. Мы стаім на парозе зьмены характару міжполавых адносін у РФ. І бяз розьніцы, 10 гадоў пройдзе пасьля чэмпіянату, ці год. Усё адбудзецца (ужо адбылося) на падсьвядомым узроўні, увесь гэты цэбар ганьбы, які мужчынскі пол у Расеі ў момант чэмпіянату ўбачыў і адчуў на сабе ў такой канцэнтраванай колькасьці — назаўжды зьменіць стаўленьне расейскіх мужчын да расейскіх жанчын. Зараз зьявіцца нашмат больш мужчын, якія будуць ставіцца да расейскіх жанчын горш чым раней.

Група прыцягнула ўвагу фэміністычнай супольнасьці, удзельніцы якой пачалі адказваць ненавісьнікам у тым жа тоне.

Карына Зінчанка

Учора наткнулася на групу ў ВК, дзе знаходзяць і хэйцяць дзяўчат з відэа з мундыяльцамі.

Я, вядома, шмат што ў сваім жыцьці бачыла. Але вось гэта найвышэйшы ўзровень жананенавісьніцтва. На адным зь відэа хлопец прыстае да дзяўчыны, якая ідзе з мундыяльцам. Яны проста ідуць па вуліцы. А гэты ёй гарлапаніць абразы і штурхае яе і мундыяльца.

«Проста ідуць» — гэта не да таго, што за флірт або большае з мундыяльцам дзяўчат можна перасьледаваць. Я да таго, што ўзровень агрэсіі вось такі. Узровень культуры такі. Нават за знаходжаньне побач з мундыяльцам або за погляд у іх бок дзяўчатам можа прыляцець агрэсія.

Любы жарт пра легкадумнасьць расейскіх дзяўчат падчас мундыялю, ды і наогул з замежнікамі — гэта ніжэй за плінтус. Для такіх жартаўнікоў інфа — гэта не вашая справа. Ня суй туды свой зайздросны нос.

Ханна Нікалаенка

ЧС вельмі цікава дасьледаваць з гендэрнага пункту гледжаньня.

З пачаткам чэмпіянату расейскія мужчыны атрымалі тры траўматычныя урокі:

1. жанчыны любяць сэкс (гэта жудасна, вядома)

2. Перад айчынным высокадухоўным Васям у дзіравых трэніках дзяўчаты гатовыя аддаць перавагу каму заўгодна, уключаючы распусных, бездухоўных польскіх юнакоў на арбацкай лаўцы.

прычым замежным фанаткам расейскі Вася зь яго асаблівай рускай душой абсалютна нецікавы (Гэта яшчэ горш)

3. ніхто не зьбіраецца пытацца меркаваньня расейскага Васі пра тое, з кім, як і калі займацца сэксам. (А гэта ўжо зусім невыносна)

Гіпэрмасьліна

Расейскія мужчыны сочаць за чэмпіянатам сьвету па футболе, а лепш бы сачылі за сабой

Тацьцяна Масьленікава

У стужцы пачаўся плач па прадажнасьці маладых расейскіх дзяўчат, якія гуляюць з састарэлым замежным заўзятарамі.

Маральна пакутуюць мужыкі рознай ступені зносу і бабы ў белым паліто.

Мабыць тут справа не ў дзяўчатах, а ў сярэдняй якасьці расейскіх мужыкоў.

Анастасія Міронава

Адна мая былая калега на Алімпіядзе ў Сочы пазнаёмілася з брытанцам. І распавядае, што першыя яго словы пасьля сэксу былі: Выбачай за ня вельмі добрае выкананьне. Маўляў, прабач, што дрэнна выступіў. Гэта аказалася для рускай жанчыны так кранальна, што яна расплакалася. Таму што ёй з яе зусім ашаламляльнай зьнешнасьцю ніхто нічога падобнага не казаў. І наогул не бянтэжыць, як ён выканаў.

Яраслаў Маршалкін

У дзяржаве, дзе нацыянальным сэкс-сымбалем зьяўляецца 65-гадовы «мужчына», а Леанід Слуцкі з крымінальніка ператвараецца ў ахвяру, інакш быць не можа.

Гэтыя аргумэнты збольшага паўтарае ў сваёй калёнцы на Sports.ru расейскі журналіст Юрый Дудзь, якога шакавалі камэнтары да апублікаванай ім у Instagram фатаграфіі расейкі, якая прагульвалася за руку з заўзятарам ў самбрэра.

Крытыкам Дудзь адказвае:

Калі аснова вашага гневу — гэта зьдзіўленьне, чаму ж расейскім дзяўчатам так падабаюцца іншаземцы, а ня мы, я лёгка гэта растлумачу. Чужынцы прывабнейшыя за нас. Жорсткая канкурэнцыя за прыгожых дзяўчат (у Эўропе іх сапраўды менш) прымушае іх жыць паводле пэўных правілаў. Яны трымаюць сябе ў добрай форме, прычым ня толькі ў маладосьці. Яны лёгка ідуць на кантакт — хоць у прыкладаньнях знаёмстваў, хоць на турэцкіх пляжах. Ад іх смачна пахне. Яны ведаюць, што ў вопратцы ёсьць іншыя колеры, акрамя чорнага.

Для іншаземцаў крыху менш за нас звыклае абыходжаньне з жанчынай як з прадметам, які прыкладаецца да цябе па змоўчаньні, — ці то праз больш даўні фэмінізм, ці то праз тую ж канкурэнцыю, ці то праз усё разам.

У дыскусіі ёсьць і заклікі пашкадаваць расейскіх мужчын і ня ідэалізаваць шукальніц выпадковага сэксу.

Алексей Байкоў

Як усе прысутныя, думаю, разумеюць, паездка на мундыяль, пагатоў у Расею, пагатоў не з Эўропы — гэта задавальненьне нятаннае. Адпаведна едуць да нас не шараговыя Пэдра, а прадстаўнікі топу сярэдняй клясы, у каго ёсьць лішнія 10 тысячаў эўра. Натуральна, яны лепш харчуюцца, менш працуюць і больш ходзяць у спартзалю. А давайце Васю спачатку плаціць нармальна пачнем, а?

Ксенія Немешківарачынская

Сярод прычын, чаму некаторыя нашы жанчыны вешаюцца на турыстаў, я бачу наступнае:

• Эфэкт навізны: заўсёды цікава і бударажыць новы партнэр, тым больш — які незвычайна выглядае і гаворыць.

• Нізкапаклонства перад замежжам: нікчэмная колькасьць нашых грамадзян былі недзе далей за Турэччыну, і замежнікі для нас — дзіўныя прадстаўнікі краіны Эльдарада. Нават калі гэта мэксыканцы або палякі, усё адно, Амэрыкэн бой, паеду з табой. Апошнія зьнешнепалітычныя меры і ідэалёгія супрацьпастаўленьня Расеі іншым краінам дапамагае.

• Эфэкт Вудстоку: ёсць нейкі адсотак жанчын, якім падабаюцца выпадковыя сувязі, курортныя раманы і іншыя часовыя раманчыкі з тымі, каго яны больш не ўбачаць.

Ну і хай, багаты напампаваны мулат рэальна выглядае лепш, чым азызлы панылы Вася.

Даганяй!

Дзеўкі маладыя трахаюцца з замежнымі заўзятарамі — хочуць зьехаць з Расеі. Якое неймавернае пахабства! Чаму няма ніякіх чэмпіянатаў, каб у Расею панаехалі багатыя ўдовы і забралі бедных пэнсіянэраў адсюль? Адкуль такая абыякавасьць да пажылых людзей, а? Пуцен, дапамажы!

Аб сэксе і сэксуальных дамаганьнях у сувязі з чэмпіянатам пісалі шмат: увагу прыцягнуў сюжэт з дамаганьнямі да журналісткі Deutsche Welle, а таксама гісторыя з армянскімі фанатамі, якія, выдаўшы сябе за аргентынцаў, схілілі да сэксу грамадзянку Кітаю. «Зоркай» чэмпіянату стала і порназорка Натальля Нямчынава, якая ахвотна пазавала на трыбунах і ў выніку трапіла на вокладку афіцыйнага сайту расейскага Першага каналу (пазьней фота выдалілі).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG