Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 ліпеня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт


Падаражаньне закране прадукцыю ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка „Нёман“», а таксама імпартныя цыгарэты.

На 3 капейкі падаражэюць некаторыя віды цыгарэт «Карона» і «Форт».

На 5 капеек вырастуць цэны на цыгарэты Minsk Сity і Minsk Сapital, Прэм’ер QS, Мінск Superslims і Мінск 5 Superslims, NZ, Queen, Pall Mall, Kent і Rothmans, а таксама цыгарэты Matrix Blue, Portal One і Portal Gold, Winston, LD, Monte Carlo і Sobranie.

На 10 капеек стануць даражэйшымі некаторыя віды Luckies, Kent і Voguе, L&M Motion і L&M Compact, L&M Blue Label, Parliament і два віды цыгарэт Marlboro.

Беларускія вытворцы і імпартэры цыгарэт маюць права штомесяц дэкляраваць максымальныя розьнічныя цэны на тытунёвыя вырабы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Маліны на Маскву. За некалькі ягадных сэзонаў вяскоўцы будуюць дамы і набываюць аўтамабілі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG