Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп папярэдзіў пра магчымае абвастрэньне гандлёвай вайны з ЭЗ


Адна з навінак заводу BMW.
Адна з навінак заводу BMW.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў абвастрыць гандлёвую вайну з Эўразьвязам, падняўшы да 20% мыта на ўсе эўрапейскія аўтамабілі, што пастаўляюцца ў ЗША.

Трамп паведаміў пра гэта ў Твітэры, пасьля таго, як набылі моц контрсанкцыі ЭЗ, уведзеныя ў адказ на новыя амэрыканскія тарыфы на эўрапейскія сталь і алюміній.

«Калі ўсе гэтыя тарыфы і бар’еры ня будуць у хуткім часе зьнішчаныя і выдаленыя, мы ўсталюем 20% тарыф на ўсіх іх аўтамабілі, якія ўвозяцца ў ЗША. Рабіце іх тут!» — напісаў Трамп.

Цяпер мытная стаўка ЗША на легкавыя аўтамабілі, што ўвозяцца з ЭЗ, складае 2,5%, пікапы абкладаюцца стаўкай 25%. У сваю чаргу, ЭЗ спаганяе 10-працэнтную пошліну на ўсе аўтамабілі, вырабленыя ў ЗША. Дзеючыя ў ЗША заводы нямецкіх вытворцаў Volkswagen, Daimler і BMW, вырабляюць больш аўтамабіляў, чым завозяць з Эўропы, інфармуе «Голас Амэрыкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG