Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз аспрэчыў амэрыканскія пошліны на мэталы ў СГА


Штаб-кватэра СГА ў Жэнэве
Штаб-кватэра СГА ў Жэнэве

Эўразьвяз аспрэчыў імпартныя пошліны ЗША ў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Пра гэта паведаміла кіраўнік ведамства Эўразьвязу ў пытаньнях гандлю Сэсылія Мальстрэм. Яна ўдакладніла, што рашэньне Вашынгтону ўвесьці пошліны на мэталы з Эўропы аслабіць супрацоўніцтва, а перамовы з ЗША больш немагчымыя.

Напярэдадні Злучаныя Штаты абвясьцілі аб уводзе пошлін на імпарт сталі і алюмінія зь Эўразьвязу, Мэксікі і Канады. З 1 чэрвеня падатак на ўвоз сталі з гэтых краін складзе 25 працэнтаў, а алюмінія — 10 адсоткаў. У Брусэлі палітыку ЗША назвалі «пратэкцыянізмам». Эўразьвяз мае намер абвясьціць аб захадах у адказ мерах да 20 чэрвеня. У прыватнасьці, ЭЗ можа ўвесьці новыя зборы на амэрыканскія джынсы, некаторыя гатункі віскі, арахісавую пасту і матацыклы.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзеньні пошлін на сталь і алюміній зь Эўропы, Канады і Мэксікі 23 сакавіка. Дакумэнт не пачаў дзейнічаць да завяршэньня перамоваў з гандлёвымі партнэрамі. Аднак дамовіцца не атрымалася і 31 траўня міністар гандлю ЗША Ўілбур Рос абвясьціў пра ўвод пошлін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG