Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падымае мыты на тавары з ЗША


Ангела Мэркель і Дональд Трамп, саміт G7 у Канадзе, 9 чэрвеня 2018

Новыя эўрапейския мыты пачнуць дзейнічаць ад 1 ліпеня. Сярод іншага, у ЭЗ падаражэюць віскі, матацыклы і джынсы з ЗША. Рашэньне стала адказам на амэрыканския мыты на сталь і алюміній з Эўропы. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Краіны Эўразьвязу адзінагалосна падтрымалі ўвядзеньне ў адказ штрафнога мыта на тавары з ЗША агульным абʼёмам 2,8 мільярда эўра. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўракамісіі, распаўсюджанай 14 чэрвеня. Прадстаўнікі краін ЭЗ на сустрэчы ў Брусэлі ўхвалілі прапанаваны Эўракамісіяй сьпіс, у які, сярод іншага, трапілі вырабы з сталі, віскі бурбон, арахісавы алей, матацыклы Harley Davidson і джынсы Levi's.

У Эўракамісіі паведамілі, што адпаведная дырэктыва будзе выдадзеная ў найбліжэйшыя дні з тым, каб эўрапейскае мыта ў памеры 25% уступіла ў сілу з 1 ліпеня бягучага году. Чакаецца, што з 1 ліпеня і Канада ўвядзе адпаведнае штрафное мыта на тавары з ЗША.

Рэакцыя Эўразьвязу стала адказам на рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ўвесьці мыта на сталь і алюміній з Эўропы, Канады і Мэксыкі. Гэтая мера ўступіла ў сілу ў ноч на 1 чэрвеня, мыта складае 25% на вырабы з сталі і 10% — з алюмінію. Як чакаецца, новае амэрыканскае мыта закране імпартаваныя з Эўропы тавары на агульную суму ў 6,4 млрд эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG