Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене вытворцы нафты абмяркоўваюць квоты на здабычу 

абноўлена

OPEC (Арганізацыя краінаў — экспарцёраў нафты) запрасіла Расею далучыцца да арганізацыі ў якасьці назіральніка, паведаміў журналістам міністар энэргетыкі Саудаўскай Арабіі Халід аль-Фаліх.

«Я магу запэўніць, што ўсе члены OPEC віталі б Расею», — цытуе яго Reuters. Міністар дадаў, што Расея разглядае гэтую прапанову.

Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак пацьвердзіў журналістам, што ў Маскве вывучаюць прапанову OPEC.

23 чэрвеня на сустрэчы краін-удзельніц АПЕК з краінамі, якія супрацоўнічаюць з OPEC (так званая група «OPEC +») у Вене была дасягнутая дамоўленасьць аб павелічэньні здабычы нафты на 1 мільён барэляў у суткі. Па ацэнцы Bloomberg, гэта стала «перамогай Расеі і Саудаўскай Арабіі», якія настойвалі на павелічэньні здабычы нафты.

Па дадзеных агенцтва Bloomberg, у суботу можа быць створаная стала дзеючая структура з 24 краінаў, якія ўдзельнічаюць у пагадненьні аб абмежаваньні нафтаздабычы. Яе лідэрамі стануць Расея і Саўдаўская Арабія, заявілі агенцтву Bloomberg крыніцы, знаёмыя з ходам перамоваў.

Па іх словах, прынцып кіраваньня новай арганізацыі можа адрозьнівацца ад правілаў OPEC: галасы больш буйных вытворцаў нафты атрымаюць большую вагу пры прыняцьці рашэньняў, якія тычацца іншых краін. Зараз у OPEC рашэньні арганізацыі прымаюцца на аснове кансэнсусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG