Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт з Прыднястроўя


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Украінскія праваахоўныя органы блякавалі кантрабанду цыгарэтаў беларускай вытворчасьці з тэрыторыі непрызнанай рэспублікі Прыднястроўе, арганізаваную асобамі, якія зьяўляюцца ўдзельнікамі міжнародных груповак, паведамляе Служба бясьпекі Ўкраіны.

ЭЗ страчвае мільярды эўра праз беларускую кантрабанду

«Апэратыўнікі спэцслужбы раскрылі мэханізм транспарціроўкі цыгарэтаў праз тэрыторыю Ўкраіны ў краіны ЭЗ. Праваахоўнікі ўстанавілі, што цыгарэты беларускай вытворчасьці ўвозіліся з Прыднястроўя на ўчастку дзяржаўнай мяжы ў Адэскай вобласьці. У далейшым зламысьнікі плянавалі пераправіць тытунёвыя вырабы ў краіны Эўразьвязу», — гаворыцца ў паведамленьні СБУ. У далейшым кантрабандысты зьбіраліся пераправіць цыгарэты ў краіны ЭЗ праз Валынскую вобласьць.

Украінскія праваахоўнікі спынілі два мікрааўтобусы з кантрабандай на тэрыторыі Кіеўскай вобласьці. Падчас агляду супрацоўнікі СБУ знайшлі больш за 600 каробак цыгарэтаў бяз марак акцызнага збору і суправаджальных дакумэнтаў. Меркаваны кошт канфіскаванай прадукцыі — больш за $ 140 000.

Губэрнатар Маскаль — пра кантрабанду зь Беларусі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG