Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль мільён! У Літве падлічылі беларускіх турыстаў


Вільня
Вільня

Летась у Літву прыехала 968 тысяч і сто турыстаў зь Беларусі. Гэта больш, чым зь любой іншай краіны.

Турыстаў з Польшчы было амаль 785 тысяч, а з Расеі — амаль 716 тысяч.

Беларусы таксама часьцей за іншых заставаліся ў Літве на адну і болей начэй (432,1 тысячы).

А вось толькі на дзень у Літву з-за мяжы больш за ўсё прыяжджала палякаў (566,6 тысячы супраць 536 тысяч беларусаў і 459,1 тысячы расейцаў).

У 2017 годзе беларускіх турыстаў у Літву прыехала на 17% больш, чым пазалетась.

Сярэдні турыст выдаткоўвае ў Літве 345,4 эўра за візыт.

Такія лічбы дае Літоўскі дэпартамэнт статыстыкі.

Вільня ўводзіць турыстычны «падатак на падушку»

Мэр Вільні: «Я папраўляю людзей, калі яны кажуць «Belarussia»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG