Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня ўводзіць турыстычны «падатак на падушку»


Пачынаючы зь ліпеня 2018 года ўсім турыстам, якія адпраўляюцца ў сталіцу Літвы, прыйдзецца заплаціць падатак на падушку ў памеры 1 эўра за чалавека ў суткі. Адпаведнае рашэньне было прынятае Гарадзкой радай Вільні.

Ад выплаты падатку будуць вызваленыя пэнсіянэры, непаўналетнія, а таксама пацыенты мясцовых рэабілітацыйных цэнтраў. Атрыманыя сродкі ўлады горада плянуюць выдаткаваць на разьвіцьцё турыстычнай інфраструктуры. Чакаецца, што да 2019 года «падатак на падушку» папоўніць бюджэт Вільні на 2,3 млн эўра.

Нагадаем, раней стала вядома аб тым, што падатак з турыстаў у памеры 5% ад кошту пражываньня мяркуецца ўвесьці ў Лёндане.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG