Ці трэба вучыцца сэксу? Як нашыя продкі гаварылі пра сэкс? Нацыянальныя сэксуальныя традыцыі і сучасныя ўяўленьні абмяркоўваюць Анастасія Зелянкова, аўтарка кнігі «У ложку з беларусам: з гісторыі нацыянальнага сэксу», паэтка, літаратарка, вядучая праграмы «Прыват» на тэлеканале «Белсат» Валярына Кустава, этнакультуроляг Тацяна Валодзіна і сэкс-трэнерка Марына Каханоўская.