Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты паставілі крыж у памяць пра забітых пад Віцебскам ваеннапалонных. ФОТА


Актывісты ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» паставілі памятны крыж на ўскрайку могілак каля вёскі Бараўляны, што за 9 км на поўнач ад ад Віцебску. За пару дзясяткаў мэтраў ад гэтага месца ў час мінулай вайны немцы пазабівалі сотні савецкіх ваеннапалонных зь лягера «Учдор 756».

Пасьля ўсталяваньня крыжа грэка-каталіцкі сьвятар айцец Зьміцер (Грышан) адслужыў імшу па забітых. Разам зь ім маліліся і ўдзельнікі ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты», і мясцовыя жыхары, ад якіх актывісты й даведаліся пра трагедыю каля Бараўлянаў.

У вёсцы яшчэ засталіся жывыя сьведкі тых падзей, і яны ўпэўнена паказваюць месца расстрэлу ваеннапалонных.

Між тым прадстаўнікі мясцовых уладаў цьвердзяць, што ваеннапалонных зь лягера «Учдор 756» немцы расстрэльвалі за некалькі кілямэтраў ад Бараўлянаў, каля вёскі Хайсы, дзе дагэтуль знаходзяць чалавечыя парэшткі. Актывісты ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» сабралі шмат сьведчаньняў, што пад Хайсамі насамрэч ляжаць расстраляныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Але ўлады адмаўляюцца прызнаць гэтую вэрсію, нагадвае стваральнік ініцыятывы Ян Дзяржаўцаў.

«У Віцебскім райвыканкаме кажуць, што мы скажаем рэчаіснасьць і замінаем аддаць належнае памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Але гэта толькі гучныя заявы: пра гэтых ахвяраў улады ня памятаюць і самі — інакш нам не даводзілася б саматугам ставіць крыж на месцы загубы вязьняў лягера ваеннапалонных», — кажа спадар Дзяржаўцаў.

Лес ля вёскі Хайсы пад Віцебскам улады не прызналі месцам сталінскіх расстрэлаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG