Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінкульту і Менгарвыканкаму просяць спыніць дэмантаж надмагільляў на могілках у цэнтры Менску


Вайсковыя могілкі ў Менску
Вайсковыя могілкі ў Менску

Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Гісторыка» зьвярнулася 21 чэрвеня да чыноўнікаў з просьбай спыніць дэмантажныя працы на Вайсковых могілках у Менску. Пра гэта Свабодзе сказала 21 ліпеня выканаўчы дырэктар МГА «Гісторыка» Тацяна Пятрова.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова ў Менску — адзін з самых старых нэкропаляў беларускай сталіцы, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Першыя згадкі пра Вайсковыя могілкі адносяцца да 1840 году, асьвячэньне могілак адбылося ў 1895 годзе.

Пахаваньне Ўсевалада Ігнатоўскага на Вайсковых могілках у Менску
Пахаваньне Ўсевалада Ігнатоўскага на Вайсковых могілках у Менску

Тут пахаваныя літаратары Якуб Колас, Янка Купала і Кузьма Чорны, гісторык Усевалад Ігнатоўскі, аўтар слоў дзяржаўнага гімна БССР Міхась Клімковіч, амэрыканская місіянэрка Рут Ўолер.

Што здарылася?

Спэцкамбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня ў чэрвені пачаў «добраўпарадкаваньне» Вайсковых могілак у Менску. Супрацоўнікі камбінату

  • прыбіраюць агароджы, пілуюць старыя і сухія дрэвы;
  • зносяць старыя крыжы і надмагільлі. На іх месца ўсталёўваюць аднолькавыя невялічкія пліты – так званыя «надгалоўнікі».
Сяргей Тур
Сяргей Тур

​Гэта прадугледжана Законам аб пахаваньні і пахавальнай справе і інвэнтарызацыяй могілак, праведзенай у 2015 годзе, тлумачыў Свабодзе намесьнік дырэктара спэцкамбінату КБА Сяргей Тур. Таксама Тур спасылаўся на рашэньне Менгарвыканкаму аб добраўпарадкаваньні Вайсковых могілак, прынятае ў траўні. На сайце Менгарвыканкаму гэтае рашэньне не апублікавалі, а ў прэс-службе гэтую інфармацыю не пацьвердзілі.

Сваякі пахаваных на Вайсковых могілак, гісторыкі і экскурсаводы выступаюць супраць «стандартызацыі» пахаваньняў. Менчукі лічаць, што гэта пашкодзіць гістарычнаму ляндшафту сталіцы.

Чаго дамагаюцца?

Зварот накіравалі ў:

  • Міністэрства культуры;
  • Менгарвыканкам;
  • спэцкамбінат КБА.

У сваім звароце МГА «Гісторыка» просіць чыноўнікаў адказаць на пытаньні:

  • Хто і калі атрымаў дазвол на выкананьне навукова-дасьледчых і праектных работ на тэрыторыі Вайсковых могілак?
  • Ці існуе заключэньне Міністэрства культуры па праекце добраўпарадкаваньня?

Калі такіх дазволу і заключэньня няма, заяўнікі просяць:

  • спыніць працы на Вайсковых могілках;
  • забясьпечыць ахову і навукова-абгрунтаваны падыход пры працы з гістарычнымі нэкропалямі Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG