Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія амэрыканскія тавары падаражэюць у Эўропе праз мыта


Штаб-кватэра Эўракамісіі ў Брусэлі
Штаб-кватэра Эўракамісіі ў Брусэлі

Эўрапейская камісія зацьвердзіла мыты на тавары са Злучаных Штатаў на суму 2,8 мільярда эўра ў год.

Яны ўступяць у сілу 22 чэрвеня, гаворыцца ў прэсавым рэлізе Эўракамісіі. Гэтая мера была прынятая ў адказ на падвышэньне амэрыканскага мыта.

З 1 чэрвеня падатак на ўвоз сталі ў ЗША складае 25%, на ўвоз алюмінія — 10%. Прадстаўніца Эўракамісіі па пытаньнях гандлю Сэсылія Мальмстрэм удакладніла, што Брусель скасуе мыта, калі гэта зробіць Вашынгтон.

ЭЗ ацэньвае кошт эўрапейскіх тавараў, што абкладаюцца мытам у ЗША ў 6,4 мільярда эўра. На працягу трох гадоў Эўракамісія мае намер увесьці мыта для тавараў яшчэ на 3,6 мільярдаў эўра, гаворыцца ў прэсавым рэлізе.

У сьпісе амэрыканскіх тавараў, на якія ЭЗ увёў мыта фігуруе прадукцыя са сталі і алюмінія, тэкстыль, матацыклы, некаторыя гатункі віскі, тытунь, сокі, прадукцыя сельскай гаспадаркі.

Раней пра ўвядзеньне дадатковага мыта на шэраг амэрыканскіх тавараў у адказ на абмежаваньні на ўвоз сталі і алюмінія ў ЗША заявіла Расея. Заяўляецца, што меры ў адказ закрануць толькі тую прадукцыю, якая мае аналягі на расейскім рынку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG