Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэба быць гатовымі да нападу Расеі тэхналягічна, сэрцам і душой — прэзыдэнт Літвы


Даля Грыбаўскайце
Даля Грыбаўскайце

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце лічыць, што ўмацаваньне абароназдольнасьці і гатоўнасьць адбіць магчымую агрэсію Расеі зьяўляецца найлепшай гарантыяй бясьпекі для краін Балтыі і іншых дзяржаў Усходняй Эўропы.

«Калі мы пакажам, што можам і хочам абараняцца, ніхто на нас не нападзе», — сказала Грыбаўскайце ў інтэрвію нямецкаму выданьню Spiegel.

Паводле словах прэзыдэнта Літвы, групоўка расейскіх войскаў у рэгіёне «у 10 разоў» мацнейшая за групоўку краін NATO, таму Літва і яе саюзьнікі «у думках, палітычна, тэхналягічна, сэрцам і душой» павінны быць гатовыя да абароны. Галоўнымі пагрозамі з боку Расеі Грыбаўскайце лічыць, аднак, не прамую ваенную агрэсію, а кібэратакі, прапаганду і ўмяшаньне ў выбары.

Паводле словаў прэзыдэнта Літвы, некаторыя краіны Захаду яшчэ захоўваюць «наіўнасьць» адносна Расеі і пераглядаюць сваю палітыку толькі ў тым выпадку, калі наўпрост сутыкаюцца з варожымі дзеяньнямі Масквы.

Даля Грыбаўскайце непасрэдна ня выказалася супраць будаўніцтва газаправода «Паўночны паток-2», але заклікала краіны Эўразьвязу зьніжаць залежнасьць ад паставак энэрганосьбітаў з Расеі.

Прэзыдэнт Літвы — адна з самых пасьлядоўных крытыкаў Масквы ў сувязі з анэксіяй Крыму і ўдзелам Расеі ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG