Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН і Эўразьвяз адрэагавалі на выхад ЗША з Рады правоў чалавека


У Арганізацыі аб’яднаных нацый адзначаюць важнасьць Рады ў пытаньнях правоў чалавека і хацелі б, каб ЗША заставаліся ў складзе гэтага органа.

«Генэральны сакратар хацеў бы, каб Злучаныя Штаты заставаліся ў Радзе правоў чалавека», — заявіў вечарам 19 чэрвеня прэс-сакратар ААН Стэфан Дзюжарык.

Ён адзначыў, што Рада правоў чалавека была часткай агульнай «архітэктуры правоў чалавека» ААН, «адыгрывае вельмі важную ролю ў распаўсюдзе і абароне правоў чалавека ва ўсім сьвеце».

Эўрапейскі Зьвяз занепакоены рашэньнем ЗША выйсьці з Рады ААН па правах чалавека.

«Рашэньне можа падарваць ролю ЗША як лідэра і прыхільніка дэмакратыі на сусьветнай арэне. Тым ня менш, Эўрапейскі Зьвяз будзе працягваць абараняць правы чалавека і асноўныя свабоды, як на шматбаковых форумах, так і ва ўсім сьвеце, таксама, калі гэта магчыма, супрацоўнічаючы з ЗША», — гаворыцца ў заяве Эўрапейскай службы па зьнешніх сувязях.

Эўразьвяз пацьвярджае сваю падтрымку эфэктыўнаму функцыянаваньню Рады па правах чалавека і плянуе працягнуць супрацоўнічаць з усімі краінамі для ўмацаваньня Рады.

19 чэрвеня ЗША адмовіліся ад сяброўства ў Радзе ААН па правах чалавека, назваўшы гэты орган «карысьлівым». Выступаючы ў Дзярждэпартамэнце, пастаянная прадстаўніца ААН Нікі Гэйлі асудзіла Раду за тое, што яна закрывае вочы на сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ўладамі аўтарытарных краін, але пры гэтым ператварыла Ізраіль у аб’ект пастаяннай крытыкі. Нікі Гэйлі згадала Кубу, Расею, Кітай, Эгіпет, Вэнэсуэлу як краіны, якія перашкаджаюць рэформе Рады.

Прадстаўнікі амэрыканскіх праваабарончых арганізацый выказалі шкадаваньне з нагоды гэтага рашэньня адміністрацыі Дональда Трампа.

Рада правоў чалавека створаная ў 2006 годзе. За 12 гадоў існаваньня ніводная краіна-ўдзельніца, якіх цяпер 47, не пакідала добраахвотна гэты орган. Як вынікае з рэзалюцыі ААН, галоўнай мэтай Рады ёсьць абарона правоў і асноўных свабод чалавека, а таксама эфэктыўная каардынацыя і інтэграцыя дзейнасьці, якая тычыцца правоў чалавека ў рамках сыстэмы ААН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG