Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пакінулі Раду ААН па правах чалавека


Нікі Гэйлі (архіўнае фота)
Нікі Гэйлі (архіўнае фота)

ЗША адмовіліся ад сяброўства ў Радзе ААН па правах чалавека, назваўшы спэцыялізаваны орган ААН «ханжаскім і карысьлівым».

У аўторак, выступаючы ў Дзярждэпартамэнце, сталы прадстаўнік ААН Нікі Гэйлі асудзіла Раду за тое, што тая заплюшчвае вочы на сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ўладамі аўтарытарных краін, але пры гэтым ператварыла Ізраіль у аб’ект пастаяннай крытыкі.

Назваўшы Раду ААН па правах чалавека «выграбной ямай палітычнай прадузятасьці», Нікі Гэйлі згадала Кубу, Расею, Кітай, Эгіпет, Вэнэсуэлу ў якасьці краін, якія перашкаджаюць рэформе Рады, і дакарала саюзьнікаў ЗША за тое, што тыя ня хочуць сур’ёзна кінуць выклік статусу-кво.

Прадстаўнікі амэрыканскіх праваабарончых арганізацыяй выказалі шкадаваньне з нагоды гэтага рашэньня адміністрацыі Дональда Трампа. У сумеснай заяве прадстаўнікі 12 груп заявілі, што адсутнасьць Злучаных Штатаў ў Радзе па правах чалавека зробіць «больш цяжкім зацьвярджэньне правоў чалавека і наданьне дапамогі пацярпелым ва ўсім сьвеце».

Рада па правах чалавека створаная ў 2006 годзе. За 12 гадоў існаваньня ні адна краіна-ўдзельніца, якіх цяпер 47, не пакідала добраахвотна гэты орган. Як вынікае з рэзалюцыі ААН, галоўнай мэтай Рады зьяўляецца абарона правоў і асноўных свабодаў чалавека, а таксама эфэктыўная каардынацыя і інтэграцыя дзейнасьці, якая тычыцца правоў чалавека ў рамках сыстэмы ААН.

Адносіны паміж ЗША і Радай ААН па правах чалавека заўсёды былі нацягнутымі. Адміністрацыя прэзыдэнта Буша вырашыла байкатаваць працу Рады, калi тая была створаная ў 2006 годзе — у асноўным па тых жа прычынах, што і адміністрацыя Трампа.

Тады прадстаўніком ЗША пры ААН быў Джон Болтан, які цяпер займае пасаду дарадцы Трампа ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і выступае заўзятым крытыкам ААН.

Толькі ў 2009 годзе, пры прэзыдэнце Абаме, Злучаныя Штаты ўвайшлі ў склад Рады.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG