Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што пагражае беларускай стабільнасьці і ці будзе дэвальвацыя. Вэрсія Нацбанку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў (PDF) аналітычны агляд фінансавай стабільнасьці Беларусі за 2017 год.

Паводле Нацбанку, летась фінансавая стабільнасьць у Беларусі была забясьпечаная, эканоміка разьвівалася пры спрыяльных вонкавых умовах, фінансавая рэпутацыя Беларусі ў іншых краінах умацоўвалася.

Зьніжэньне адсоткавых ставак і запавольваньне інфляцыі прывяло да росту крэдытаваньня. Паводле Нацбанку, паскораны рост аб’ёмаў спажывецкіх крэдытаў «быў у многім абумоўлены адкладзеным попытам», але крэдытныя рызыкі засталіся самымі значнымі для стабільнасьці банкаўскага сэктару.

Захаваліся на высокім узроўні праблемныя актывы пры адсутнасьці значных пазытыўных зьменаў фінансавых паказьнікаў рэальнага сэктару эканомікі (найперш у дзяржаўных прадпрыемствах), закрэдытаванасьць эканомікі засталася на высокім узроўні, не адбылося паляпшэньняў у структуры і эфэктыўнасьці разьмеркаваньня фінансаў.

Акрамя таго, суадносіны дзяржаўнай запазычанасьці да валавога ўнутранага прадукту засталіся, як піша Нацбанк, на «даволі высокім узроўні». А вялікая вонкавая запазычанасьць, якая толькі расьце, «фармуе рызыкі для плацежнага балянсу краіны», бо трэба аднекуль прыцягваць рэсурсы на выплату запазычанасьцяў, ды й запазычанасьць мае «нізкі ўзровень дывэрсыфікацыі па валютах і крэдыторах».

Фінансавы стан арганізацыяў палепшыўся за мінулы год, але «паляпшэньне паказьнікаў ня носіць устойлівага характару і ўва многім зьвязанае з вонкавамі фактарамі». «Разьліковая дысцыпліна» і крэдытаздольнасьць нефінансавага сэктару не палепшыліся. Фінансавы стан простых людзей палепшыўся, даходы вырасьлі, але разам з тым павялічылася нагрузка ў пазыках — людзі сталі браць больш крэдытаў.

Беларусы напазычалі праз крэдыты амаль 10 млрд рублёў. Новы рэкорд

З вас $1728 за Беларусь. Як зьмяніўся зьнешні дзяржаўны доўг

Лукашэнка загадаў даць прадпрыемствам крэдыты на тэхніку МАЗ і МТЗ, купленую тры гады таму

Галоўным вонкавым выклікам для беларускай эканомікі летась Нацбанк называе скарачэньне экспарту нафтапрадуктаў на фоне недапаставак нафты з Расеі — ды нафтавы канфлікт вырашыўся, а цэны на нафту даволі стабільна расьлі.

Гандлёвы абарот за 2017 год вырас, бо назіраўся «працяг аднаўленьня эканамічнай актыўнасьці ў краінах — асноўных партнэрах». У расейскай эканоміцы, зь якой цесна зьвязаная беларуская, Нацбанк заўважыў у 2017 годзе «зьяўленьне прыкметаў ажыўленьня эканамічнай актыўнасьці» (у 2018 годзе ў Расеі ўжо адбыўся фінансавы крызіс у сувязі з замежнымі санкцыямі, але дакумэнт Нацбанку тычыцца 2017 году).

«Уразьлівасьць банкаўскага сэктару да дэвальвацыі нацыянальнай валюты адносна замежных валютаў цягам 2017 году ўзрасла, застаючыся на нізкім узроўні», — сьцьвярджае Нацбанк. Але лічбы сьведчаць, што банкі маюць добрую здольнасьць процістаяць валютным рызыкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG