Рада Эўрапейскага Зьвязу працягнула санкцыі супраць анэксаванага Расеяй Крыму і Севастопаля на 1 год, да 23 чэрвеня 2019 году.
Рашэньне аб падаўжэньні санкцый было прынятае ў панядзелак на сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі краін Эўразьвязу.
Санкцыі, уведзеныя яшчэ ў 2014 годзе, пасьля анэксіі Крыму, прадугледжваюць, у прыватнасьці забарону на імпарт прадукцыі з Крыму і Севастопаля, інвэстыцыі ў эканоміку анэксаваных рэгіёнаў, забарону для эўрапейскіх круізных караблёў уваходзіць у парты Крыма, забарона на экспарт пэўных тавараў і тэхналёгій крымскім кампаніям.
У заяўцы ад імя зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ падкрэсьліваецца, што Эўразьвяз лічыць далучэньне Крыму і Севастопаля да Расеі незаконным і па-ранейшаму выступае за тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.