Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злучаныя Штаты асудзілі будаўніцтва моста праз Керчанскі праліў


Злучаныя Штаты асуджаюць будаўніцтва і частковае адкрыцьцё моста праз Керчанскі праліў паміж Расеяй і акупаваным Крымам, якое было зьдзейсьнена без ухваленьня ўраду Ўкраіны, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Пра гэта заявіла ў аўторак прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт. Яна нагадала, што Крым ёсьць часткай Украіны, і будаўніцтва моста Расеяй служыць яшчэ адным напамінам аб тым, што Расея працягвае парушаць міжнароднае права.

«Мост уяўляе сабой ня толькі спробу Расеі замацаваць незаконны захоп і акупацыю Крыму, але таксама абцяжарвае навігацыю, абмяжоўваючы памеры суднаў, здольных праходзіць праз Керчанскі праліў — адзіны шлях да тэрытарыяльных водаў Украіны ў Азоўскім моры. Мы заклікаем Расею не перашкаджаць суднаходзтву», — гаворыцца ў заяве Наўэрт.

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту нагадала, што Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненьні шэрагу асобаў і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у гэтым праекце. Гэтыя і іншыя санкцыі, зьвязаныя з Крымам, застануцца ў сіле да тае пары, пакуль Расея ня верне Ўкраіне кантроль над паўвостравам.

«Мы зноў пацьвярджаем нашу прыхільнасьць сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і нагадваем, што міжнародная супольнасьць выказала гэтую прыхільнасьць у рэзалюцыі Генэральнай асамблеі ААН 68/262», — заявіла Наўэрт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG