Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворчасьць Geely стала ўжо амаль напалову беларускай, — міністар прамысловасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністар прамысловасьці Беларусі Віталь Воўк заявіў тэлеканалу «Беларусь-1», што «лякалізацыя» вытворчасьці на прадпрыемстве «БелДжы» ўжо «практычна дасягнула» заплянаваных 50%.

«Белджы» супольна з БАТЭ ў красавіку адкрылі прадпрыемствы для вытворчасьці радыятараў і сядзеньняў, неўзабаве яны маюць пачаць працу, расказаў Віталь Воўк.

Паводле міністра прамысловасьці, на аўтамабілі Geely ёсьць попыт, на некаторыя мадэлі «замовы расьпісаныя», «расьпісаны ўвесь жнівень». За месяц цяпер вырабляецца больш за 900 аўта, да канца году хочуць вырабляць па 2000 штомесяц.

«Прадукт краіне спадабаўся, — казаў Воўк пра машыны „БелДжы“. — Сёньня новая сыстэма падтрымкі продажаў запрацавала, і нават самі банкі не чакалі такога попыту на прадукт».

Беларуска-кітайскі красовэр будуць прадаваць па цане Mazda, Ford, Toyota. ІНФАГРАФІКА

Каму патрэбныя 120 тысяч кітайскіх легкавікоў з-пад Барысава

Раней вялася гаворка пра дасягненьне «лякалізацыі» ў 50%, прадугледжаныя нормамі ЭАЭС, да пачатку 2018 году. Эканамісты агучвалі такія прагнозы: калі да 2018 году ня ўдасца зрабіць гэта, Geely недаатрымае 27 мільёнаў даляраў (гэта дробязь для холдынгу з гадавой выручкай 4 мільярды).

Да апошняга часу пад выглядам камплектных частак на барысаўскі канвэер пастаўляліся цэлыя элемэнты кузава. Гэта дазваляла пазьбегнуць выплаты мыта як за новы аўтамабіль, але на справе азначала кантрабанду, якая не прадугледжвала нават мінімальнай лякалізацыі. Фактычна быў наладжаны рээкспарт новых кітайскіх аўта, сабраных у Беларусі, бяз выплаты абавязковага мыта.

Аўтацэнтар «Джылі» у Менску
Аўтацэнтар «Джылі» у Менску

Беларуска-кітайскае СЗАТ «БелДжы», якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, створанае ў 2011 годзе. У лютым 2013-га на прадпрыемстве быў сабраны першы аўтамабіль, а сёлета 17 лістапада паміж Барысавам і Жодзінам быў урачыста адкрыты завод дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыклю. Праектная магутнасьць на першым этапе складзе 60 тысяч машын штогод, на другім — 120 тысяч.

Чакаецца, што ў канцы лета «БелДжы» запусьціць сэрыйную вытворчасьць недарагога сэдана Geely цаной каля 23 тысяч беларускіх рублёў. Ужо цягам чэрвеня пілётная партыя аўтамабіляў мае паступіць у дылерскія цэнтры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG