Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка глядзеў футбол з Колем, а Аліеў і Мядзьведзеў — з жонкамі. ФОТА

У першым шэрагу зьлева направа — прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў, ягоная жонка Мэхрыбан, жонка прэм’ер-міністра Расеі Сьвятлана Мядзьведзева, сам прэм’ер Дзьмітрый Мядзьведзеў, Аляксандра Лукашэнка і ягоны сын Мікалай.

Аляксандр Лукашэнка наведаў адкрыцьцё чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі і першы матч турніру на маскоўскім стадыёне «Лужнікі», у якім Расея перамагла Саудаўскую Арабію зь лікам 5:0.

Лукашэнка назіраў за матчам у кампаніі свайго сына Мікалая. Побач на трыбуне былі прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў і прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў з жонкамі.

Лукашэнка па прылёце ў Маскву
Лукашэнка па прылёце ў Маскву

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG