Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь па-ранейшаму самая дружалюбная краіна ва ўяўленьні расейцаў


Дырэктар «Лявада-цэнтру» Леў Гудкоў

Пра гэта сьведчаць дадзеныя апошняга апытаньня «Лявада-цэнтру», якое было праведзенае напрыканцы траўня. На пытаньне, якія краіны зьяўляюцца найбольш блізкімі сябрамі, саюзьнікамі Расею амаль кожны другі — 49% — назвалі Беларусь.

Часьцей за іншыя краіны расейцы назвалі бліжэйшымі саюзьнікамі Расеі таксама Кітай (40%), Казахстан (32%), Сырыю (21%), Індыю (19%), Армэнію (11%).

Апытаньні «Лявада-цэнтру» паказваюць, што стаўленьне расейцаў да Беларусі ня надта мяняецца. З 2006 году амаль увесь час апытаныя часьцей за іншыя краіны называлі Беларусь найбліжэйшым саюзьнікам Расеі. Пры гэтым з 2014 году ў сярэднім стаўленьне да Беларусі палепшылася, хаця і раней было станоўчым.

У травеньскім 2018 году апытаньні «Лявада-цэнтру» расейцы назвалі сярод найбольш варожых, недружалюбных да Расеі ЗША (78%), Украіну (49%), Вялікабрытанію (38%), Латвія (26%), Польшча (24%), Літва (23%).

Доля расейцаў, якая палічыла ЗША варожай да Расеі краінай, у сёлетнім траўні аказалася рэкордна высокай. З 2006 году доля расейцаў, якія лічыць ворагам ЗША, павялічылася больш чым удвая, Украіна — таксама больш чым удвая, Польшчу — больш чым утрая, Вялікабрытанію — амаль у 8 разоў (з 5% да 38%).

Пры гэтым адчуваньне варожасьці з боку краінаў Балтыі істотна, прыкладна ўдвая, зьнізілася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG