Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 23 гады вынесьлі прысуд удзельнікам нападу на Будзёнаўск у 1995-м


Дым з захопленага будынку ў Будзёнаўску, 17 чэрвеня 1995.
Дым з захопленага будынку ў Будзёнаўску, 17 чэрвеня 1995.

У Расеі, у Растове-на-Доне, Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд вынес прысуд абвінавачаным у захопе закладнікаў і арганізацыі тэракту ў Будзёнаўску ў 1995 годзе — Рамзану Бялялаву, Бадрудзі Даўдаву і Магамэду Маздаеву.

Бялялаву прысудзілі 15 гадоў калёніі агульнага рэжыму, Даўдаву — 14, Маздаеву — 13 гадоў зьняволеньня.

У чэрвені 1995 году, паводле сьледзтва, яны разам з групай Шаміля Басаева напалі на жыхароў Будзёнаўску Стаўрапольскага краю, у выніку чаго загінулі 129 чалавек, 317 былі параненыя.

1586 грамадзян былі захопленыя і ўтрымліваліся ў закладніках.

Маздаева затрымалі ў Валгаградзкай вобласьці ў сьнежні 2014 году, Бялялава — улетку 2015 году ў Чачні. У Сьледчым камітэце Расеі сьцьвярджаюць, што дачыненьне затрыманых да нападу на Будзёнаўск пацьвярджаецца відэазапісамі ў матэрыялах крымінальнай справы.

Да крымінальнай адказнасьці ў гэтай справе раней было прыцягнута каля 30 удзельнікаў нападу, яшчэ 23 чалавекі знаходзяцца ў фэдэральным вышуку. Шаміль Басаеў загінуў у 2006 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG