Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская дэпутатка засьцерагае жанчын ад сэксу з замежнікамі


Тамара Плятнёва
Тамара Плятнёва

Старшыня камітэту Дзяржаўнай думы Расеі ў справах сям’і, жанчыны і дзяцей Тамара Плятнёва ў інтэрвію радыёстанцыі «Говорит Москва» заклікала расеек ня ўступаць у інтымныя сувязі з замежнікамі падчас футбольнага чэмпіянату сьвету.

Плятнёва сказала, што пасьля Алімпіяды 1980 году ў Савецкім Саюзе зьвявілася мноства маці-адзіночак.

«Што я магу сказаць яшчэ? Што знойдуцца дзяўчаты, якія сустрэнуцца і потым народзяць? Можа знойдуцца, а можа і не, я спадзяюся. Ужо ў галаве нешта праясьняецца. Гэтыя дзеткі потым пакутуюць і пакутавалі, яшчэ з часоў савецкай улады. Добра, калі яшчэ адной расы, а калі іншы расы, то зусім. Мы сваіх дзяцей павінны нараджаць. Я не нацыяналіст, але тым ня менш. Я ведаю, што пакутуюць і дзеці, і іх потым кідаюць, і ўсё, і яны застаюцца тут з мамай».

Чэмпіянат сьвету па футболе пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG