Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін сваім указам ізноў прызначыў Уладзіслава Суркова памочнікам кіраўніка дзяржавы. Адпаведны ўказ апублікаваны на крамлёўскім сайце.

Днямі расейскі тэлеграм-канал Незыгарь выказаў меркаваньне, што наступным паслом РФ у Беларусі стане менавіта Суркоў. Цяперашні пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў займае гэтую пасаду ўжо 12 гадоў.

Суркоў — адзін з ідэолягаў, арганізатараў і каардынатараў расейскай палітыкі ва Ўкраіне, раней ён займаў пасады віцэ-прэм’ера і памочніка прэзыдэнта Расеі. Апошнія гады ён быў адмысловым прадстаўнікоў Крамля на перамовах з ЗША па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG