Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША дазволілі патэнцыйную «пакупку году». Хто каго купляе за 85 мільярдаў даляраў


Угода тычыцца сярод іншага правоў на Бэтмэна
Угода тычыцца сярод іншага правоў на Бэтмэна

Карпарацыя AT&T атрымала дазвол суду на набыцьцё Time Warner за 85 мільярдаў даляраў, нягледзячы на ранейшую забарону ўгоды адміністрацыяй прэзыдэнта Дональда Трампа, піша Reuters.

Дазвол такой угоды можа запусьціць хвалю карпаратыўных зьяднаньняў, а сама пакупка, якую могуць завяршыць ужо на наступным тыдні, можа стаць самай дарагой у 2018 годзе. Цалкам магчыма, што за ёй пасьледуе шэраг пакупак «старымі» кабэльнымі і мабільнымі апэратарамі «новых» інтэрнэт-кампаніяў і кампаніяў, якія вырабляюць кантэнт.

Хто купляе

AT&T або Амэрыканская тэлефонная і тэлеграфная кампанія — «нашчадак» фірмы, заснаванай Аляксандрам Бэлам у 1880 годзе, з амаль трыма сотнямі тысячаў працаўнікоў. Найбуйнейшая тэлекамунікацыйная кампанія сьвету на 2017 год, найбуйнейшы ў ЗША стацыянарны тэлефонны апэратар і другі найбуйнейшы мабільны, а таксама найбуйнейшы ў ЗША пастаўшчык спадарожнікавага ТВ, буйны гулец на рынку спадарожнікавага ТВ у абедзьвюх Амэрыках.

Кампанію называюць найбуйнейшым карпаратыўным донарам палітычных партыяў ЗША, пры чым кампанія фінансуе амаль у роўнай ступені рэспубліканцаў і дэмакратаў. У 1980-х карпарацыю ўжо дзялілі паводле рашэньня Міністэрства юстыцыі ЗША, каб разьбіць ейную манаполію, аддзялілі ад цяперашняй AT&T кампаніі мясцовых тэлефонных сэрвісаў.

Каго купляе

Time Warner — адзін з найбуйнейшых у сьвеце холдынгаў мас-мэдыя і забаўляльных кампаніяў. Сярод асноўных складнікаў карпарацыі — тэлеапэратар HBO (вядомы ў тым ліку вытворчасьцю сэрыялаў кшталту «Гульні тронаў», «Сьвету Дзікага захаду» і «Сапраўдны дэтэктыў»), кінакампанія Warner Bros. (фільмы пра Бэтмэна, Супэрмэна і Гары Потэра, «Матрыца» і «Ўладар пярсьцёнкаў»...), кампанія DC Comics (коміксы і правы на пэрсанажаў Бэтмэна і Супэрмэна), тэлесетка CW, мэдыя-кампаніі CNN (навіны) і Turner (спорт) і іншае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG