Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі лідэр пратэстаў Куправа асуджаны да зьняволеньня


Зьвіяд Куправа
Зьвіяд Куправа

Галоўны ініцыятар масавых акцый пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Грузіі Георгія Квірыкашвлі і ўсяго ўраду Зьвіяд Куправа асуджаны судом да 14 дзённага турэмнага зьняволеньня.

Тбіліскі гарадзкі прызнаў Куправу вінаватым ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні законным патрабаваньням паліцыі.

Апазыцыйныя лідэры лічаць прысуд адносна аднаго з самых актыўных прыхільнікаў былога прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі, лідэра руху «Не забі» Зьвіяда Куправы «палітычнай помстай уладаў».

Куправу арыштавалі днём у панядзелак на праспэкце Руставэлі падчас ініцыяванай ім акцыі ў падтрымку бацькі аднаго з падлеткаў, забітых 1 сьнежня летась падчас групавой бойкі школьнікаў. Бацька загіблага Зазы Саралідзэ ўжо некалькі месяцаў патрабуе расьсьледаваць забойства сына і пакараць усіх вінаватых.

Падчас акцыі Зьвіяд Куправа паспрабаваў угаварыць паліцэйскіх не перашкаджаць дэманстрантам, але яго схапілі і даставілі ў суд, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве.

Пасьля вэрдыкту суду старшыня палітрады апазыцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух» (АНР) Ніка Мэлія назваў прысуд адносна Куправы «палітычным самавольствам уладаў».

З аўторка акцыі пратэсту ў Тбілісі прыпыненыя ў сувязі з пачаткам працы парлямэнцкай камісіі ў справе расьсьледаваньня забойства падлеткаў на вуліцы Хараву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG