Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі затрымалі дзесяць апазыцыянэраў, у тым ліку дэпутата парлямэнту


Дэманстранты і паліцыя каля будынка парлямэнту Грузіі, Тбілісі, 11 чэрвеня 2018

Падчас сутычак на цэнтральным праспэкце Руставэлі, каля будынка грузінскага парлямэнту, паліцыя затрымала дзесяць паплечнікаў былога прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі па апазыцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух» (АНР), у тым ліку кіраўніка палітрады партыі, дэпутата парлямэнту Міканора Мэлія.

Сутыкненьні з паліцыяй адбыліся падчас акцыі пратэсту ў сувязі з забойствам 1 сьнежня мінулага году двух падлеткаў. Апазыцыя абвінавачвае ўлады ў няздольнасьці або нежаданьні расьсьледаваць гэтае злачынства.

На праспэкце Руставэлі, у цэнтры Тбілісі, на працягу ўсяго дня ў панядзелак адбываліся сутычкі паміж дэманстрантамі і паліцыяй. Раніцай паліцыя арыштавала аднаго з арганізатараў руху пратэсту з галоўным лёзунгам «Не забівайце мяне» Зьвіяда Куправу. Потым паліцыя прымусова перанесла намёты, дзе правялі ноч апазыцыянэры, з праезнай часткі праспэкту на ходнікі.

Пазьней стала вядома, што ўсім затрыманым сёньня ставіцца ў віну адміністрацыйнае правапарушэньне. Тым ня менш, мітынг на праспэкце Руставэлі працягваецца — грамадзкасьць і апазыцыйныя партыі патрабуюць ад улады расьсьледаваць справы аб забойстве двух падлеткаў летась.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG