Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмен вязьнямі, міратворцы на Данбасе і трывалае замірэньне: пра што паразмаўляла «Нармандзкая чацьвёрка»


Міністры замежных справаў Расеі і Ўкраіны Сяргей Лаўроў і Паўло Клімкін, архіўнае фота
Міністры замежных справаў Расеі і Ўкраіны Сяргей Лаўроў і Паўло Клімкін, архіўнае фота

Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі правялі 11 чэрвеня перамовы ў Бэрліне, на якіх абмеркавалі пытаньні разгортваньня міратворчай місіі ААН на Данбасе і абмену зьняволенымі — у тым ліку вызваленьня ўкраінскіх палітычных вязьняў, якіх утрымліваюць у Расеі.

Міністар замежных справаў Украіны Паўло Клімкін пасьля сустрэчы адзначыў, што ў такім фармаце — «Нармандзкай чацьвёркі» — даўно (год і чатыры месяцы) не адбывалася перамоваў, піша УНІАН. Цяперашнія перамовы Клімкін назваў «рэальнай дыскусіяй», на якой абмеркавалі ня толькі закладнікаў, але і палітвязьняў, а таксама міратворчую місію, пра якую раней не размаўлялі прадметна.

«Падчас прыёму перад вячэрай мы зь імі абмеркавалі пытаньні, якія згадваліся падчас тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў Пуціна і Парашэнкі, — расказваў міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. — Абмеркавалі ў прыватнасьці пытаньні абмену ўтрыманымі асобамі і неабходнасьць падмацаваць аўтарытэтам ААН місію АБСЭ на Данбасе».

Пуцін за дзень да тых перамоваў заявіў, што яшчэ рана казаць пра абмен зьняволенымі паміж Расеяй і Ўкраінай

Як перадае ўкраінская служба Свабоды, міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас таксама казаў, што міратворчая місія ААН была новай тэмай перамоваў у такім фармаце, якая «дапаможа ажывіць мірны працэс ва Ўкраіне, спасылаючыся на нашую ацэнку сытуацыі, а таксама прапанаваць новыя рамкі ўрэгуляваньня канфлікту.

Ды пазыцыі Масквы і Кіева па місіі ААН «далёкія», адзначыў Маас. Кіеў і краіны Захаду па-ранейшаму хочуць, каб міратворцы былі на ўсіх тэрыторыях, падкантрольных баевікам «ДНР» і «ЛНР», у тым ліку на расейска-ўкраінскай мяжы. Маскве такі варыянт па-ранейшаму не падабаецца — Крэмль выступае за міратворцаў ААН толькі «ў месцах, дзе назіральнікі АБСЭ ажыцьцяўляюць кругласутачны маніторынг у зонах разьвядзеньня сілаў і сродкаў бакоў».

Паводле словаў Мааса, усе бакі заявілі пра падтрымку трывалага замірэньня і адводу цяжкага ўзбраеньня, разьвядзеньня войскаў і разьмінаваньня, гарантаванага доступу назіральнікаў АБСЭ ў рэгіён.

Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі спадзяюцца на доўгае замірэньне на Данбасе

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG