Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У нас людзі некім праплачаны». Шакуцін пра будоўлю новага заводу «Амкадор» у Калодзішчах


Аляксандар Шакуцін, архіўнае фота
Аляксандар Шакуцін, архіўнае фота

Старшыня рады дырэктараў ААТ «„Амкадор“ — кіраўнічая кампанія холдынгу» Аляксандар Шакуцін назваў абсурднымі патрабаваньні мясцовых жыхароў, якія выступаюць супраць будоўлі новага заводу ў Калодзішчах.

Ён мяркуе, што «сёньня ствараецца такое меркаваньне, што ў Беларусі будаваць заводы нельга».

«У нас людзі ня самі выяўляюць сваю волю. Яны праплачаныя кімсьці, яны ўсім незадаволеныя. Пачынаеш будаваць у полі — забіраем ворныя землі, у лесе — высякаем лясы, цярпіць экалёгія, у горадзе — перашкаджаем жыхарам, бо нейкія выкіды. Мы настолькі гэтую тэму забалбаталі, яна стала настолькі бурнай, што хутка нічога нельга будзе рабіць», — сказаў Шакуцін у інтэрвію БелаПАН.

Паводле Шакуціна, «патрабаваньні людзей абсурдныя — гэта прамзона».

«Мы не парушаем экалёгію, выкідаў ніякіх ад заводу ня будзе. Мы ўжылі сучасныя тэхналёгіі. Такія заводы можна будаваць з кандытарскай або парфумэрнай фабрыкай. Фарбаваньне ў нас будзе на воднай аснове, нават няма хімічных рэагентаў, якія могуць пашкодзіць здароўю людзей», — сказаў бізнэсовец.

«Абдымем дрэвы і будзем стаяць тут насьмерць». Жыхары Калодзішчаў супраць «Амкадора»

2 сьнежня мінулага году жыхары Калодзішчаў, Міхайлавага Кута, Гарадку і блізкіх да іх дачных масіваў з плякатамі «Мы за чыстае паветра», «Амкадору — не» выйшлі на вуліцы, чакаючы прыезду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэя Худыкі.

Яны выступілі супраць будоўлі новага заводу «Амкадор» у Калодзішчах, які, на іх думку, нясе экалягічную шкоду.

Паводле афіцыйнага экалягічнага пашпарта аб’екта, тэрыторыя заводу спэцтэхнікі будзе займаць 18 гектараў і на ёй будзе разьмешчана шэсьць вытворчых карпусоў (раней плянавалі два), а таксама шэраг іншых абʼектаў.

Жыхары Калодзішчаў і мясцовых лецішчаў раней заявілі, што экалягічны складнік праекту будоўлі новага заводу «Амкадор» у Калодзішчах не выносіўся на грамадзкае абмеркаваньне.

«Няма армагедону». «Амкадор» і Мінпрыроды адкідаюць прэтэнзіі жыхароў Калодзішчаў наконт новага заводу

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG