Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец адказаў Астаповічу пра Курапаты: «Як можна апраўдваць такое беззаконьне?»


Павал Севярынец ля варотаў у забаўляльны комплекс, 1 чэрвеня 2018

6 чэрвеня падчас пікетаваньня забаўляльнага комплексу ля Курапатаў адзін з каардынатараў БХД Павал Севярынец пракамэнтаваў Свабодзе заяву старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, што падзеі вакол Курапатаў адпавядаюць беларускаму заканадаўству.

Адміністрацыя рэстарацыі «Поедем поедим»: «Мы абавязкова адкрыемся»

Паводле Антона Астаповіча, усё, што адбываецца вакол Курапатаў, «адбываецца ў межах заканадаўства, у тым ліку зьмена ахоўных зонаў».

Маўляў, Курапаты — гэта адзіная гісторыка-культурная каштоўнасьць у Беларусі, якая мае «такія шыкоўныя ахоўныя зоны».

«Такія ідэалягічныя аб’екты, як Трасьцянец, Брэсцкая крэпасьць, нават Хатынь маюць зоны аховы, якія супадаюць зь межамі саміх гэтых помнікаў», — сказаў старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

«Закону ў нас няма, ён як дышаль»

Павал Севярынец заявіў, што не разумее, як могуць актывісты грамадзкага руху «апраўдваць такія паводзіны і такое беззаконьне».

«Гэта беззаконьне, рэстарацыя на касьцях не павінна быць ні па законе юрыдычным, ні па законе маральным, — сказаў Павал Севярынец. — У Беларусі за апошнія 20 гадоў кожны беларус, які мае вочы, каб бачыць, і мае вушы, каб чуць, ведае, што закону ў нас няма. Ён як дышаль».

Абаронцы Курапатаў пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим». ВІДЭА

Паводле Севярынца, Курапаты — гэта помнік першай катэгорыі і нацыянальны нэкропаль для беларусаў. Ён ня супраць, каб і ў Трасьцянцы была ахоўная зона, як і ва ўсіх курапатах, якія ёсьць каля буйных гарадоў Беларусі.

«Найперш дзеля таго, каб не зьнікала памяць, каб статус такой тэрыторыі быў пацьверджаны дзяржавай. Пачынаючы з Курапатаў трэба пашыраць такую норму», — сказаў Павал Севярынец.

Як каля месца масавых расстрэлаў зьявіўся рэстаран

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG