Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак — мітрапаліту Іларыёну: Уніятызм больш не актуальны


Папа Францішак
Папа Францішак

Такую заяву зрабіў 2 чэрвеня Папа Рымскі Францішак падчас сустрэчы з дэлегацыяй Рускай Праваслаўнай Царквы на чале з кіраўніком аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам (Алфеевым).

Пра гэта паведамляе рэсурс Catholic.by са спасылкай на прэсавую службу Сьвятога Пасаду.

«У Маскве, у Расеі, ёсьць толькі адзін патрыярхат — ваш і для нас ня будзе іншага. Калі які-небудзь каталік, няхай гэта будзе сьвецкі чалавек, сьвятар або біскуп, падымае ўжо ня дзейны сьцяг ўніятызму, які вычарпаў сябе — гэта таксама боль для мяне асабіста. Трэба паважаць царквы, якiя знаходзяцца ў адзінстве з Рымам, аднак уніятызм у якасьці шляху адзінства сёньня не працуе» — адзначыў рымскі пантыфік.

Папа Францішак узгадаў таксама сваю сустрэчу з Патрыярхам Кірылам, якога назваў «братам», зазначыўшы, што яна стала крокам згоды і прымірэньня. На заканчэньне сустрэчы Папа заявіў:

«Каталіцкі Касьцёл, Каталіцкія Касьцёлы не павінныя ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рускай Праваслаўнай Царквы, а таксама не павінны лезьці ў палітыку. Гэта маё стаўленьне, гэта стаўленьне Сьвятога Пасаду сёньня. Тыя, хто будзе ў гэта ўмешвацца, праявяць непаслухмянасьць Сьвятому Пасаду» — перасьцярог Папа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG