У Растове-на-Доне больш за 300 казакоў будуць дапамагаць паліцыі ахоўваць парадак падчас ЧС-2018 па футболе. Яны абяцаюць, што біць заўзятараў ня будуць і нагайкі пакінуць дома: максымум будуць рабіць заўвагі тым, хто парушае парадак. Але абяцаюць зьвяртаць увагу на пацалункі прадстаўнікоў ЛГБТ.